БГУИР,
Лаборатория систем вибродиагностики

Республика Беларусь, 220027, г. Минск, ул. П. Бровки, 6,
тел. +375 (17) 293 88 81,
+375 (17) 293 88 65,
факс +375 (17) 293 84 75.
e-mail: branc@tut.by
              kostjuk@gw.bsuir.by


/ Главная / ...

...

        bel   eng   rus                                                                        Пра нас

          Лабараторыя сiстэм вiбрадыягностыкi працуе у структуры НДЧ БГУИР пры кафедры праграмнага забеспячэння iнфармацыйных тэхналогiй Беларускага дзяржаунага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыеэлектронiкi.
        Першыя значныя распрацоўкi ў галiне вiбраметрыi былi зроблены лабараторыяй пад кiраўнiцтвам прафесара А.Е. Леусенка ў 80-х гадах мiнулага стагоддзя, калi была спраектавана i запушчана ў серыйную вытворчасць аўтаматызаваная сiстэма кiравання вiбравыпрабаваннямi (АСКВ-010). На прадпрыемствах краiны было выраблена больш за 50 экзэмпляраў гэтай сiстэмы.
        З 1993 года лабараторыя займаецца даследваннямi i вытворчасцю ў галiне сiстэм вiбрацыйнага кантролю i дыягностыкi.
        Найбольш вядомай распрацоўкай гэтага перыяду з’яўляецца шматканальны вымяральна-вылiчальны комплекс серыi «Лукомль-2001/4/6». Пабудаваны на базе серыйных  IBM-сумяшчальных вылiчальных машын i тыпазаваных модуляў аналага-лiчбавага пераўтварэння ён адпавядае патрабаванням стандартаў IСО 10816-1, IСО 2954, ДАСТ 25364 i арыентаваны на выкананне функцый вiбрацыйнага кантролю i абароны турбаагрэгатаў.  Комплексы гэтай серыi (больш за 25 экземпляраў) працуюць на Лукомльскай ДРЭС, Мiнскiх ЦЭЦ-3, ЦЭЦ-4, ТЭЦ-5, Наваполацкай ЦЭЦ, Вiтебскай ЦЭЦ, Мозырскай ЦЭЦ, ЦЭЦ Мозырскага НПЗ, Магiлеускай ЦЭЦ. Некаторыя з iх адпрацавалi по 10 год. Пастаянная рэгiстрацыя вынiкаў кантролю дазволiла зафiксаваць вельмi цiкавыя дадзеныя аб змене вiбрацыйнага стану падшыпнiкавых апор пры абрыве лапатак, прыпыненнях агрэгатаў па вiбрацыйных прычынах.
        Таксама распрацаваны шэраг мабiльных прыбораў. На наш погляд цiкавасць прадстаўляе сiстэма размеркаванага збору i цэнтралiзаванай апрацоўкi вiбрацыйных сiгналаў, арыентаваная на рашэнне праблем дыягностыкi механiзмаў з абарачальным рухам. Гэта сiстэма добра сябе зарэкамендавала пры даследваннях вiбрацыйнага стану вузлоў цяжкацяжарных аўтамабiляў БелАЗ.
        Апошняй распрацоўкай лабараторыi з'яўляецца шматканальны вымяральна-вылiчальны комплекс «Тэмбр», арыентаваны на даследванне будынкаў, а таксама аналiзу працяглых i вельмi працяглых вiбрацыйных сiгналаў, што дазваляе даследваць рэдка ўзнiкаючыя вiбрацыйныя з’явы.
        Значная ўвага ўдзяляецца праблеме метралагiчнай атэстацыi вырабленых сродкаў вымярэння вiбрацый. Распрацаваны шэраг афiцыйна зарэгiстраваных методык i маецца неабходнае забеспячэнне для iх рэалiзацыi.
        Спадзяемся, што Вы з цiкавасцю пазнаемiцеся з нашымi вынiкамi, са свайго боку мы гатовы да ўзаемавыгаднага супрацоунiцтва i дыскусiй.

Фотагiсторыя лабараторыi...